Будзьма беларусамі! (@budzma) header
Будзьма беларусамі! (@budzma) profile picture

https://xitter.gq/t.co/7jd5dMd6WP – культурна-асветніцкі партал пра Беларусь і для беларусаў. Мы робім беларускае бачным. Бо Беларусь – гэта цікава! #budzma

Belarus
Joined July 2009
Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)
🎶 «Замовы пад біт»: як беларускі фальклор выйшаў з музея і стаў часткай сучаснай культуры Доўгі час народная культура ва ўсведамленні беларусаў асацыявалася з раённымі ДК, «вёскай» і сцэнічным фальклорам. Аднак сёння гэтая архаіка жыве ў новых формах: у кліпах, тату, вопратцы і нават мемах. Чаму нацыянальная культура зноў становіцца цікавай не толькі гістарычным фрыкам, BGmedia разбіралася на прыкладах. Трэк «Kanapel», які ўяўляе сабой беларускі фальклор у сучаснай электроннай апрацоўцы ад праекта Iva Sativa (Яны Смалягі з Барысава), амаль дасягнуў адзнакі ў мільён праслухоўванняў на Spotify. Кліпы спявачкі збіраюць сотні тысяч праглядаў і сотні каментароў накшталт: «Ой, як крута, мурашкі ад выканання і ад музыкі! Захацелася паспяваць з табой. Адраджэнне фальклору ў такім стылі я яшчэ не чула». Цікава, што шмат водгукаў пакідаюць украінскія слухачы, якія здзіўляюцца, што ім зразумелая беларуская мова, і раяць працягваць справу. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
15
📖 Выйшла багата ілюстраванае выданне пра Ружанскі край Пабачыў свет навуковы зборнік «Ружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна». Выданне багата ілюстравана, значны акцэнт зроблены на публікацыю візуальных крыніц, у тым ліку малюнкаў і фотаздымкаў з фондаў Архіва ІМЭФ НАНБ. Зборнік налічвае 384 старонкі, піша тэлеграм-канал De facto. Беларуская навука. 🗣 Адзін з рэдактараў выдання Сяргей Грунтоў паведаміў у сацсетках: «Унутры новыя знаходкі па ранняй гісторыі Ружан, матэрыял пра ксяндза Варанецкага..., гісторыя крывавага навета 1657 года, матэрыялы па этнаграфіі ружанскіх цыганоў, тэксты пра гісторыю інтэр’ера ружанскай царквы і яе протаіерэя Іаана Наўроцкага, ратаваўшага жыцці ружанцаў пад нямецкай акупацыяй; матэрыялы Брэсцкай экспедыцыі 1948 г. з вёскі Блізкая, аж два артыкулы пра Міхася Забэйду-Суміцкага, тэксты пра вернакулярную фатаграфію з вёскі Навасады, і шмат чаго яшчэ. Таксама надрукавалі поўны спіс жыхароў Ружан на 1895 год».
49
Ціхан Чарнякевіч: У Беларусі кніга гэта падазроны прадмет Пасля 2020 года беларускае літаратурнае жыццё прыкметна актывізавалася за межамі краіны. З’яўляюцца новыя выдавецтвы, выходзяць кнігі, адбываюцца літаратурныя сустрэчы і фестывалі. Але ці не губляецца ў гэтым руху сувязь з самой Беларуссю, дзе пісьменнікі і выдаўцы працягваюць працаваць ва ўмовах рэпрэсій? Ці існуе разрыў паміж беларускай літаратурай у эміграцыі і на радзіме? І чаму нават звычайная кніга пры перасячэнні беларускай мяжы можа стаць небяспечным прадметам? Пра гэта polskieradio.pl паразмаўляла з літаратуразнаўцам Ціханам Чарнякевічам з Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
90
🧐 Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай? Гісторык і постдактарант Віталь Быль вывучае ў Бонскім універсітэце лёсы афрыканцаў у ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Ён расказаў @nashaniva пра гэтых малавядомых людзей і пра тое, якія старонкі нашай гісторыі яны адкрываюць. Адкуль у Вялікім Княстве Літоўскім афрыканцы? Віталь сцвярджае, што іх нешматлікая, але пастаянная прысутнасць на нашых землях у тыя часы — сведчанне забытага ўдзелу грамадства ВКЛ і Рэчы Паспалітай у трансатлантычным гандлі рабамі. Быль звяртае ўвагу на тое, што афрыканцы траплялі ў нашу краіну з розных прычын: некаторыя прыбывалі самі як вольныя людзі ў пошуках кар’еры і заробку, а часам і ў Рэчы Паспалітай нараджаліся тутэйшыя з цёмнай скурай. Аднак усё ж большасць афрыканцаў апынуліся тут зусім не па сваёй волі. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
103
📖 Выходзіць новы пераклад рамана «Бывай, зброя» Хэмінгуэя Выдавецтва «Папуры» анансавала выхад з друку рамана Эрнэста Хэмінгуэя «Бывай, зброя». Гэта новы пераклад твора з ангельскай мовы на беларускую, які здзейсніў Сяржук Мядзведзеў, піша bellit.info. «Бывай, зброя» (A Farewell to Arms) — адзін з самых вядомых твораў Эрнэста Хэмінгуэя ўпершыню быў апублікаваны ў 1929 годзе. Раман апавядае пра кааханне, выбар, чалавечнасць і цану пачуццяў у звар’яцелым свеце. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
96
❓Ці была насамрэч «блакада Ленінграда»? Факты пра трагедыю ў відэапраекце «Трызуб і Пагоня» ▪ Чаму жыхары Ленінграда галадалі, а партыйныя чыноўнікі пілі каву і каньяк з сырам? ▪ Ці быў насамрэч горад цалкам блакаваны? ▪ Што стала са складамі, якія «ламіліся» ад прадуктаў на момант пачатку вайны? ▪ Хто з’еў 52 тоны шакаладу? ▪ Чаму чыноўнікі вывозілі на «вялікую зямлю» танкі і снарады, а не людзей? ▪ Як сталася, што блакадны Ленінград галадаў, а Брытанія — не? ▪ Што пісалі ў дзённіках савецкія партыйныя босы? ▪ Якая тут роля Сталіна і Жданава? 📺 Блакада Ленінграда — у нашым відэа: youtu.be/1XOSTkFUCko
5
144
Алесь Кіркевіч: «Быхаўская мадонна» — дакументальнае сведчанне стану душы нашай Беларусі» «Год жанчыны» падыходзіць да канца. Каб замацаваць поспех і перагарнуць старонку, у Быхаве паставілі скульптуру «Жанчыны-маці». Яшчэ адно дакументальнае сведчанне: вось яна, «іхная» Беларусь. Хворая, скалечаная, глядзіць пустым позіркам спадылба... Разглядаючы скульптуру моднага апошнім часам «манументаліста» Аляксандра Мінькова, смяяцца не хочацца. Зусім. Персанаж, створаны аўтарам, выклікае змяшаныя пачуцці. Спагаду. Неспакой. Трывогу. Агіду. Урэшце ...эфект uncanny valley або «злавеснай даліны». Гэта калі з чалавекападобнымі фігурамі на першы погляд усё ОК, але дыспрапорцыя і нават дробныя адхіленні ў знешнасці — пужаюць. Падабенства да чалавека не нараджае эмпатыі. Наадварот. Выклікае паніку і жах. Эвалюцыйныя механізмы псіхікі, адшліфаваныя сотнямі тысяч год, крычаць: «Бяжы адсюль!». Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
3
210
🧐 На канале «Newsmax Україна» будзе перадача пра Беларусь Ва Украіне пачаў тэставае вяшчанне канал «Newsmax Україна». Штотыдзень на канале будзе выходзіць перадача, прысвечаная падзеям у ды вакол Беларусі. Весці перадачу будзе аналітык Ігар Тышкевіч. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук. Вяшчанне будзе весціся на рэгіён, і канал будзе даступны ў тым ліку ў Беларусі. «Беларусы ў Беларусі — вось патэнцыйная частка мэтавай групы. Іншыя — гледачы з Украіны ды суседніх краінаў. Задача — даць максімальна шырокі зрэз па падзеях. Прымусіць думаць самім, а не прапанаваць генеральную лінію партыі», — піша Ігар Тышкевіч. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
1
8
1,800
🥀 Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч 8 лістапада ва ўзросце 89 гадоў памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч. Святлана Вуячыч з 1960 года працавала ў дзяржаўнай установе «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі». Больш за 20 гадоў яна была салісткай вядомага калектыву. Пасля завяршэння творчай кар’еры і да апошняга дня Святлана Вуячыч працавала ў якасці асістэнта балетмайстра. Яна ўнесла значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва як у Беларусі, так і за яе межамі. Развітанне адбудзецца 11 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 12.00 да 14.00, пачатак грамадзянскай паніхіды — у 13.00.
1
3
255
📖 «Дна няма». Расказваем пра выдавецтва, якому захацелася прынесьці крыху сьмеху ў сур’ёзную індустрыю Каманда «Дна няма» мае пляны выдаваць інтэлектуальны нон-фікшн для беларусаў на роднай мове. Радыё Свабода даведалася, навошта беларусам яшчэ адно выдавецтва. Шасьцёра маладых беларусаў стварылі выдавецкую ініцыятыву «Дна няма», якая пакуль існуе ў калябарацыі з кракаўскім выдавецтвам Gutenberg. Але каманда мае амбітныя пляны стаць самадастатковым выдавецтвам, апавядае ў размове з Свабодай адзін з заснавальнікаў «Дна няма» Арцём (суразмоўца папрасіў не называць поўнага імя дзеля бясьпекі. — РС), які вывучае антрапалёгію ў магістратуры аднаго з эўрапейскіх унівэрсытэтаў. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
5
170
Сяржук Доўгушаў абвесціў аб закрыцці «Дома творцаў» і беларускага шэлтэра ў Варшаве Пра закрыццё «Дома творцаў» і беларускага шэлтэра ў Варшаве Сяржук Доўгушаў паведаміў на сваё старонцы ў Фэйсбук. Творца патлумачыў сваё рашэнне тым, што хоча прысвяціць час сабе, сваёй сям'і і блізкім: «Я прыняў рашэнне аб закрыцці Дома творцаў і Беларускага шэлтара ў Варшаве. З 2021 года я займаўся дапамогай, сацыяльна-дабрачыннай дзейнасцю, і вось мой рэсурс скончыўся. Цяпер я хачу дапамагчы сабе, быць больш са сваёй сям’ёй і блізкімі. Я думаю, кожны памятае і ўзгадвае тую дапамогу, тыя месяцы бясплатнага пражывання ў нашых дамах. Усю тую сяброўскую дабрыню, утульнасць, хатнія, часам вельмі творчыя сустрэчы і вечары. Хай усё гэта застанецца ў цёплых, шчырых і добрых успамінах», — адзначыў Сяржук Доўгушаў. Ён падзякаваў камандзе, гаспадарам, адміністратарам, валанцёрам і ўсім беларусам, хто падтрымліваў існаванне дамоў і шэлтараў. Пры магчымасці падзякую кожнаму асабіста. «Здаецца, гэта цэлая гісторыя, палова жыцця... Дадам, што фундацыя «Дом творцаў» будзе існаваць далей разам з іншымі творчымі праектамі», — напісаў Сяржук Доўгушаў.
2
7
226
«Беларуская мова — гэта кветачка, якую трэба паліваць»: як перакладчыца і настаўніца Юлія Бусловіч стварае беларускую адукацыйную прастору ў эміграцыі Як дапамагчы беларускім дзецям, якія растуць у розных краінах свету, не страціць сувязь з роднай мовай і культурай? Юлія Бусловіч знайшла свой адказ у адукацыі. Яна заснавала анлайн-школу «Буслянка», дзе дзеці вывучаюць беларускую мову, літаратуру і гісторыю, а таксама асвойваюць матэматыку, хімію, фінансавую граматнасць і іншыя прадметы па-беларуску. Пагутарылі з Юліяй пра беларускую адукацыю ў эміграцыі, бацькоўскую адказнасць за мову і пра тое, як вырасціць пакаленне, неабыякавае да Беларусі. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
15
384
Краіна для жыцьця альбо страна для жизни? Калі б вас папрасілі з дапамогаю нейкае мэтафары патлумачыць, што сёньня адбываецца ў Беларусі — якою была б гэтая мэтафара? У сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік, сярод іншага, згадвае гістарычную камяніцу ў Магілёве, якую хацелі спачатку ўпарадкаваць пад музэй гісторыі места, але затым аддалі будынак расейцам. У выніку першае ж, што зрабілі новыя гаспадары — замалявалі шыкоўны мурал на сьцяне камяніцы, на якім быў выяўлены герб Магілёва. Як вам мэтафара? Як вам паводзіны новых гаспадароў камяніцы? Тут расейцы, урэшце, падвезьлі тлумачэньне, чаго яны, расейцы, да нас, беларусаў, гэтак пруцца і пруцца, каб зрабіць від на жыхарства ў нашай краіне. І гаворка — не пра ўжо мэмную «малочку» альбо настальгію па Савецкім Саюзе. Блогерка з Кемерава Ганна Мяжонак расклала асноўныя прычыны гэтага зьявішча літаральна на трох пальцах: 1) ашчаджэньне трох-чатырох мільёнаў расейскіх рублёў пры набыцьці аўта — праз адсутнасьць у нашай краіне драконаўскіх утылізацыйных збораў; 2) у Беларусі расейскім дзецям куды лягчэй паступіць ва ўнівэрсытэт — праз адсутнасьць моўнага бар’еру; 3) магчымасьць вывесьці сацсеткі з-пад расейскай юрысдыкцыі. Пералік да геніяльнасьці просты і красамоўны. Тут можна доўга й падрабязна тлумачыць кожны пункт, прычыны яго зьяўленьня і, што куды важней, наступствы для нас, беларусаў. А можна наадварот выявіць яшчэ большую геніяльнасьць і падсумаваць увесь гэты пералік літаральна адным сказам. Падрабязьней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
121
У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць У самым сэрцы Магілёва, за некалькі метраў ад гарадской ратушы, завяршаецца рэканструкцыя камяніцы XVIII стагоддзя, якую адабралі ў музея і перадалі расійскім дыпламатам. Нягледзячы на афіцыйнае патрабаванне захаваць мастацкі роспіс з гістарычным гербам горада, тарэц будынка цалкам зафарбавалі, піша @nashaniva. Відэа са свежымі вынікамі капітальнага рамонту гістарычнага дома па вуліцы Ленінскай, 5А апублікавалі мясцовыя паблікі. Як бачна на кадрах, ад мурала, які дзевяць гадоў упрыгожваў тарэц двухпавярховай камяніцы, не засталося і следу. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
4
4
2
3
449
🥀 Памёр полацкі музыка Руслан Кунцэвіч. Ён змагаўся з цяжкімі захворваннямі Не стала Руслана Кунцэвіча — гітарыста і аднаго з заснавальнікаў полацкага рок-гурта Freelite, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю». Музыка таксама развіваў уласны праект LANNYWAY і разам з сястрой ствараў музыку ў праекце «БЯСКОНЦА». Апошнія гады Руслан змагаўся з цяжкімі захворваннямі. З-за аўтаіммунной хваробы яму прыйшлося перанесці трансплантацыю печані, а пазней ён захварэў на рак. Пра сваю барацьбу музыка адкрыта расказваў у сацсетках і нават у самыя цяжкія моманты стараўся дзяліцца з навакольнымі пазітывам — пасылаць свае «праменьчыкі дабра». На жаль, хвароба аказалася мацнейшай. Развітанне з Русланам Кунцэвічам адбылося 9 лістапада ў храме велікамучаніка Панцеляймона ў Полацку.
221
❓ Ад студэнцкай справы да турмы ў 59 гадоў. Як Расейская імперыя нішчыла жыццё Напалеона Орды Наш знакаміты мастак Напалеон Орда амаль 25 гадоў пражыў у вымушанай палітычнай эміграцыі. І ўвесь гэты час расейскія ўлады спрабавалі забраць яго маёнтак Варацэвічы: накладалі арышт, уводзілі абмежаванні, патрабавалі выплат. А маці мастака за перапіску з сынам да самай смерці заставалася пад наглядам паліцыі, піша сайт «Карона Вітаўта». Напалеон Орда з’явіўся на свет 11 лютага 1807 года ў сям’і Міхала і Юзафіны ў Варацэвічах, тады ў Кобрыньскім павеце Гарадзенскай губерні, цяпер у Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці Беларусі. Акрамя яго ў сям’і было яшчэ і чатыры дачкі: старэйшыя Юзэфа, Ганна, Эмілія і малодшая Гартэнзія. У 1809 годзе галава сям’і Міхал памёр, і ўвесь цяжар па выхаванню дзяцей лёг на плечы маці. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
2
7
200
📋 PRADMOVA ў Варшаве: расклад мерапрыемстваў З 12 па 16 лістапада Варшаўскай праграмай фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA працягне свой восьмы сезон. 🧐На гарадскіх пляцоўках адбудуцца прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, дыскусіі, майстар-класы, дзіцячая праграма, музычныя і тэатральныя імпрэзы, якія дазволяць пабачыць сучасную Беларусь і беларусаў з розных бакоў. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
2
4
201
Абвешчаныя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2026 7 лістапада ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску былі абвешчаныя пераможцы 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Журы прысудзіла першае і другое месцы творам, якія ўдзельнічалі ў конкурсе ў зашыфраваным выглядзе. З меркаванняў бяспекі сапраўдныя імёны аўтараў і назвы гэтых кніг пакуль што не абвяшчаюцца публічна. 1️⃣Першае месца атрымала кніга, аўтару якой давялося прыдумаць для ўдзелу псеўданім Аляксандр Касцюковіч і назву-маску «Лірнік». Журы ўганаравала кнігу «за высокае майстэрства валодання словам і глыбокую эмпатыю». 2️⃣Другое месца здабыла кніга з назвай-маскай «Цесля жыцця», аўтар якой удзельнічаў пад псеўданімам Сяргей Дубаўцэвіч. Кніга ўганараваная «за сінтэз дакументальнага і мастацкага і плённае развіццё беларускай даследчыцкай прозы». 3️⃣Трэцюю прэмію атрымаў раман «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) Арцёма Шуканава – «за яскравую мультыкультурную навукова-фантастычную сагу, якая пашырае жанравыя межы беларускай літаратуры». Такім чынам, сёлетні конкурс стаў яшчэ адным сведчаннем, што беларуская літаратура працягвае развівацца нават ва ўмовах, калі шлях да чытачоў можа быць звязаны з рызыкай і перашкодамі. Старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай адзначыла з гэтай нагоды: «Беларуская кніга сёння – больш чым кніга. У звычайных умовах напісаць яе, выдаць і знайсці свайго чытача – часткі аднаго літаратурнага працэсу. У Беларусі кожны з гэтых крокаў патрабуе вялікіх высілкаў. Таму кожная кніга, якая ўсё ж даходзіць да чытача, – своеасаблівы подзвіг. А чытач, які яе шукае і знаходзіць, дапамагае беларускай мове заставацца жывой і нам – гаварыць адно з адным». Уручэнне прэміі Гедройця стала кульмінацыяй свята беларускай літаратуры, якое цягам дня праходзіла ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці. Праграма аб’яднала пісьменнікаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, крытыкаў і чытачоў з беларускай і польскай літаратурных супольнасцяў. Падчас вечаровай цырымоніі, якую правяла Крысціна Дробыш, публіцы былі прадстаўленыя кнігі-фіналісты, прагучала слова журы і былі абвешчаныя лаўрэаты. Кіраўнік выдавецтва Audiobooks.by Мікіта Белаглазаў абвясціў пра спецыяльны прыз фіналістам сёлетняй прэміі: кожная з кніг кароткага спісу будзе агучана прафесійнай камандай аўдыявыдавецтва.
4
338
Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння паэта Міхася Чарота У 1920-я гады ён карыстаўся выключнай папулярнасцю, узначальваў першае буйное аб’яднанне маладых беларускіх літаратараў, пісаў паэмы, прозу і драматургію, а таксама працаваў у рэдакцыі галоўнай газеты БССР. Некаторыя сучаснікі бачылі ў ім талент, сугучны здольнасцям Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аднак біяграфія Міхася Чарота — гэта не толькі гісторыя літаратурнага поспеху. Яна ўвасабляе драматычную супярэчнасць эпохі, калі нацыянальнае адраджэнне, вера ў сацыяльныя перамены і энтузіязм маладога пакалення сутыкнуліся з бязлітаснай логікай савецкай дыктатуры. Міхась Чарот шчыра звязаў сваю будучыню з бальшавіцкім праектам, падтрымліваў яго палітычныя патрабаванні і нават дапамагаў пераследаваць тых, хто трапляў пад падазрэнне ў нелаяльнасці. Але ўрэшце рэпрэсіўная машына, якой ён сам некалі выказваў давер, абярнулася і супраць яго. Расстралялі Міхася Чарота ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі. У яго камеры пазней знайшлі на сцяне апошні верш паэта: «Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Мае палі, Мае бары, — Кажу вам — я не вінаваты!» 👉Працяг па спасылцы d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…) 📍Падборка, што яшчэ пачытаць і паслухаць пра Міхася Чарота, па спасылцы: t.me/budzmaorg/38095
1
6
226