Swerdgn1958 (@swerdgn1958) profile picture
Joined March 2019
Photo by Swerdgn1958 (@swerdgn1958)Photo by Swerdgn1958 (@swerdgn1958)Photo by Swerdgn1958 (@swerdgn1958)Photo by Swerdgn1958 (@swerdgn1958)Photo by Swerdgn1958 (@swerdgn1958)Photo by Swerdgn1958 (@swerdgn1958)Photo by Swerdgn1958 (@swerdgn1958)Photo by Swerdgn1958 (@swerdgn1958)Photo by Swerdgn1958 (@swerdgn1958)Photo by Swerdgn1958 (@swerdgn1958)
Благаславі Божа народ Беларусі, кожнага хто змагаецца і кожную сям'ю, дзяцей нашых і бацькоў нашых і накажы карнікаў. Амінь.
22 лістапада 1944 памёр Кузьма Чорны, беларускі пісьменьнік, аўтар раманаў «Пошукі будучыні», «Млечны шлях» і «Трэцяе пакаленьне». У 1938 годзе яго арыштаваў НКВД, у зьняволеньні пісьменьнік зазнаў зьдзекі і катаваньні. У 1939 годзе яго вызвалілі. Зьняволеньне падарвала здароўе Чорнага.
1
8
717
7 гадоў таму ў Вільні ўрачыста перапахавалі паўстанцаў Каліноўскага 22 лістапада 2019 году ў Вільні прайшло ўрачыстае перапахаваньне Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстаньня 1863–1864 гадоў. Парэшткі паўстанцаў, пакараных сьмерцю расейскімі ўладамі, былі знойдзеныя падчас археалягічных раскопак на гары Гедыміна. На перапахаваньні былі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Прысутнічалі дэлегацыі Латвіі і Ўкраіны. Афіцыйнай беларускай дэлегацыяй кіраваў намесьнік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка. Каталіцкі касьцёл Беларусі прадстаўляў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Дэлегацыю ад Рады БНР узначаліла Івонка Сурвіла. Шэсьце ад катэдральнага сабору Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава да могілак Росы расьцягнулася больш як на кілямэтар.
3
33
892
Swerdgn1958 retweeted
📕✝️ У Вільні ўшанавалі памяць Францыска Скарыны📷 Да мемарыяльнай дошкі на Ратушнай плошчы ўсклалі кветкі, а ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта паказалі адзін з дзевяці захаваных у свеце асобнікаў ягонага «Апостала».Кнігу першадрукар выдаў у Вільні ў сакавіку 1525 года — гэта стала яго апошнім вядомым выданнем. 📌 Як прайшлі імпрэзы, прысвечаныя Францыску Скарыну, — глядзіце ў нашым рэпартажы belsat.eu/96590255/pamyats-f… 🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі storage.googleapis.com/kldsc…
2
5
269
*** Які малы гэты свет, гэтая Еўропа, Беларусь, Летува, Польшча, Нямеччына, Чэхія! І якая доўгая вуліца Завальная, калі, раз-пораз то ўлева, то ўправа завальваючыся, цягнешся на віленскі аўтавакзал,
1
1
6
159
каб - праз Польшчу, Нямеччыну, й Чэхію - нарэшце вярнуцца да той, што прасіла цябе не напівацца! Андрэй Хадановіч
1
26
125 гадоў таму нарадзіўся пісьменьнік Міхась Зарэцкі. Узгадваем яго словамі тых, хто яго ведаў, а таксама ягонымі ўласнымі. Міхась Зарэцкі быў адным з многіх літаратараў, расстраляных у адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. У НКВД пазасудовым органам яго асудзілі як «актыўнага ўдзельніка нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі», пакараньне — расстрэл з канфіскацыяй маёмасьці. У 1957 годзе быў пасьмяротна рэабілітаваны.
4
8
418
Расея зарабляе на эўрапейскіх санкцыях супраць Беларусі сотні мільёнаў даляраў З-за блакады транзіту беларускіх угнаеньняў і нафтапрадуктаў эўрапейскімі краінамі, Беларусь вымушаная плаціць Расеі сотні мільёнаў даляраў за транзіт па яе тэрыторыі. Расейская чыгунка (РЖД)
2
4
9
172
За перавозку аднаго вагона-хопэра з калійнымі ўгнаеньнямі да расейскага порту Ўсьць-Луга РЖД бярэ $2240. Паводле цяперашняга тарыфу LTG, такі ж маршрут да Клайпеды каштаваў бы $1285. У 2018–2021 гадах летувіская чыгунка атрымлівала з аднаго вагона менш за $500.
1
1
25
Нягледзячы на рост тарыфаў, перавозка празь Літву цяпер абыходзілася б на траціну таньней.
13
21лістапада а 12-й гадзіне на Свята-Ефрасіннеўскіх(Ліпаўскіх)могілках у Вільні адбудзецца адкрыццё і асвячэнне памятнай шыльды на надмагіллі Яна Цеханоўскага(1888–1938) Ён быў вядомым беларускім педагогам, адным з арганізатараў і першым дырэктарам Наваградскай беларускай гімназіі
1
5
79
18 лістапада У гэты дзень, 95 гадоў таму, нарадзіўся Анатоль Вярцінскі — беларускі паэт, грамадскі і палітычны дзеяч, у 1986−1990 гадах — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», якая ў 1988 годзе апублікавала артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва
1
1
18
«Курапаты — дарога смерці» пра сталінскія расстрэлы пад Менскам. У 1990-я гады быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі.
7
*** Калі пытае Сын Давідаў: “Чаго ты хочаш ад Мяне?” – хачу маўклівых краявідаў, духмяных, як у сінім сне. Бо сніцца залатое ў сінім – праменне? мёд? струны надрыў? Празрыстасць даляглядаў, Сыне Давідаў, зроку падары. Каб не навобмацак – дыханне, каб не ўсляпую – доўгі шлях.
1
1
53
У сіні залатое ззянне – як у дзіцячых звонкіх снах... Алесь Дуброўскі
1
14
Swerdgn1958 retweeted
In Klaipėda, Lithuania, they put groups of foreign males to practice "caring" on small children. Why it's only males?
232
398
74
2,760
83,660
Swerdgn1958 retweeted
Дзень беларускіх герояў у Варшаве У сталіцы Польшчы 29 лістапада пройдзе Дзень беларускіх герояў. Імпрэза будзе прымеркаваная да гадавіны Слуцкага збройнага чыну 1920 года. Удзельнікам арганізатары прапануюць сабрацца на пляцы Трох Крыжоў каля Касцёла Святога Аляксандра.
3
9
203